Аўтар «Радзіва Прудок» Андрусь Горват просіць аб дапамозе для далейшай рэканструкцыі палаца ў Нароўлі

Аўтару бестселера «Радзіва Прудок» Андрусю Горвату патрэбна дапамога для далейшай рэканструкцыі палаца ў Нароўлі. Пра гэта пісьменнік напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

299944678_812507026410187_717636177080833039_n.jpg

«Напачатку верасня, нарэшце (ну нарэшце!), мы пачнем накрываць дахам правае крыло, — напісаў Андрусь. — Самае складанае было — аднавіць верх сцен. Па-першае, туды не было доступу, і давялося рабіць чардачнае перакрыццё. Па-другое, узнікалі праблемы і са спецыялістамі, і з будаўнічымі матэрыяламі (калі што, мы выкарыстоўваем вапнавы раствор, як доктар прапісаў). Па-трэцяе, пашкоджанні аказаліся больш сур'ёзныя, чым бачылася знізу».

Таксама Горват анансаваў зацверджанне ў чыноўнікаў праектнай дакументацыі на рэканструкцыю, якую плануецца зрабіць на канца восені.

«Вельмі складаныя тры месяцы наперадзе. Даруйце, але мне патрэбна будзе ваша дапамога», — звярнуўся пісьменнік да грамадскасці.

Дапамагчы ў рэканструкцыі палаца можна пераводам на спецыяльны дабрачынны рахунак:

(ЕРИП — Благотворительность - Прочие общественные объединения - Нижняя Припять).

Альбо наўпрост на картку: 4496550188263880 (да 02/24).

Палац у Нароўлі Горват набыў напрыканцы 2020 года. Будынак, які мае патрэбу ў аднаўленні, адносіцца да ХІХ стагоддзя і з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Кампаньёнамі літаратара ў прадпрыемстве, заснаваным пад праект рэнавацыі помніка архітэктуры, сталі Аляксандр Баранаў і публіцыст Пётр Кузняцоў.

2_hso3n.jpg
palac4.jpg