Адзін з лепшых польскіх хораў выступіць у Мінску
Польскі хор Cappella Corale Varsaviana выступіць у Мінску ў межах канцэртнага турнэ па Украіне і Беларусі. Канцэрт польскай харавой музыкі XVI-XXI стагоддзяў адбудзецца 27 чэрвеня ў Архікафедральным касцёле.
У праграме прагучаць творы Вацлава з Шамотул, Мікалая Гамулкі, Гжэгажа Гервазы Гарчыцкага, Фелікса Нававейскага, Хенрыка Мікалая Гурэцкага, Юліюша Луцюка, Юзэфа Свідра, Барташа Кавальскага, а таксама беларускага кампазітара Дзмітрыя Лыбіна і ўкраінскага кампазітара Багдана Сёгіна.
Хор Cappella Corale Varsaviana ўзнік у 2007 годзе па ініцыятыве Рамана Рэваковіча — дырыжора, які актыўна дзейнічае як у галіне харавой, так і аркестровай музыкі, у супрацоўніцтве з Маўаржатай Шыманэк-Пятроўскай — кіраўніцай хору са шматгадовым досведам.
Калектыў яднае аматараў харавой музыкі розных эпох і гістарычных перыядаў. У яго ўваходзяць прафесіянальныя музыкі, выпускнікі і студэнты розных факультэтаў вышэйшых музычных устаноў Польшчы. Хор запісваў для польскіх і замежных кінафільмаў музыку такіх кампазітараў як Ян Качмарэк (лаўрэат Оскара за музыку для кіно), Станіслаў Сырэвіч, Міхал Лорэнц і іншых.
У 2007 годзе хор выступаў у Каралеўскім замку на Вавелі ў сумесным канцэрце з Расійскім дзяржаўным камерным хорам у праграме Сезона Рускай Культуры ў Польшчы. У снежні 2008 Cappella Corale Varsaviana браў удзел у Сезоне Польшчы ў Расіі, дзе выступіў з вялікім поспехам у Маскве і Яраслаўлі. У 2009-2010 годзе хор ладзіў канцэрты ў межах Варшаўскага Харавога Фестывалю «На Каралеўскім Тракце». У маі 2011 года Cappella Corale Varsaviana ўдзельнічала ў Прысвячальнай Імшы на беатыфікацыю Яна Паўла ІІ, а таксама ў канцэрце з музыкі Міхала Лорэнца «Missa Magna Beatificationis» у Рыме.
Адмысловыя веды і схільнасць Рамана Рэваковіча да музычнай культуры ўсходняга хрысціянства прывялі калектыў да твораў праваслаўнай традыцыі, у тым ліку цудоўнай «Усяночнай» Сяргея Рахманінава і музыкі ўкраінскай царквы. Хор мае ў рэпертуары праграму, прысвечаную польскай харавой музыцы, у якую ўваходзяць творы Станіслава Манюшкі, Фелікса Нававейскага, Генрыка Мікалая Гурэцкага, Юліюша Луцюка, Барташа Кавальскага і многіх іншых польскіх капазітараў. Разам з Лонданскім сімфанічным аркестрам Cappella Corale Varsaviana зрабіла запіс твору «Прэм'ера» Міхала Лорэнца, прысвечанага 1050-годдзю Хрышчэння Польшчы.
Праграма канцэрта:
Юльюш Луцюк„Msza Dziękczynna” (Імша падзякі)часткі: Panie, zmiłuj się nad nami (Божа, змілуйся над намі)Chwała na wysokości (Хвала на вышынях)Wierzę (Верую)Święty, święty (Святы, святы)Baranku Boży (Агнец Божы)
Юзэф СвідэрPsalm 150. Alleluja. Chwalcie Pana (Псалом 150. Алілуя. Хваліце Пана)
Барташ КавальскіLacrimosa
Фелікс Нававейскі Stabat Mater
Хенрык Мікалай ГурэцкіTotus Tuus (Увесь твой), op. 60
Багдан СёгінSanctus (Святы)
Дзмітры Лыбін
Canticum Solemnis (Урачысты Кант)
Мікалай ГамулкаMelodie na Psałterz Polski (Мелодыі на Псалтыр Польскі)часткі:Panu ja ufam (На Пана спадзяюся)Kleszczmy rękoma (Пляскайма ў далоні)Płacz sprawiedliwy (Плач справядлівы)Radujecie się Bogu najwyższemu (Радуйцеся Богу найвышэйшаму)Nieście chwałę, mocarze (Нясіце хвалу, моцныя)
Вацлаў з ШамотулPsalm 117. Alleluja. Chwalcie Pana (Псалом 117. Алілуя. Хваліце Пана)„In te Domine speravi” (На Цябе, Госпадзе, надзея мая)
Гжэгаж Гервазы ГарчыцкіMissa Paschalis (Вялікодная імша)часткі: Kyrie (Госпадзі, памілуй)Gloria (Слава на вышынях Богу)Sanctus (Святы)Agnus Dei (Агнец Божы)
Вацлаў з ШамотулKryste, dniu naszej światłości (Хрысце, дню нашай светласці) Już się zmierzka (Ужо змяркаецца)
Барташ КавальскіSanctus (Святы)
Канцэрт адбудзецца 27 чэрвеня ў Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі (пл. Свабоды, 9). Пачатак у 19:30. Уваход вольны.
Арганізатары канцэрта: Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі саюз музычных дзеячаў, Асацыяцыя маладых беларускіх кампазітараў, Горад сталічны Варшава, Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча, Таварыства аўтараў ZaiKS, Фонд «Pro Musica Viva»