Беларускі дудар атрымае «Ганаровага мазурка» за творчую дзейнасць
Беларускі дудар Алесь Лось будзе вучыць беларускім танцам на фестывалі «Усе мазуркі свету» ў Варшаве.
У Варшаве праходзіць фестываль «Усе мазуркі свету — Польшча таньчыць». Гэта пяць дзён канцэртаў, танцавальных вечарын і паказаў музычных інструментаў.
Беларускі дудар Алесь Лось атрымае «Ганаровага мазурка» за агульныя дасягненні ў творчай дзейнасці і здольнасць дзяліцца прыгажосцю.
Дзевяты па ліку фестываль прысвечаны тым гатункам танцаў, якія прысутнічалі як у вясковых карчмах, так і ў палацах. Завершыцца фестываль у суботу Базарам інструментаў. Больш за сто ўдзельнікаў з Польшчы і свету прывязуць шарманкі, барабаны, дудкі, гліняныя птушкі, клавесіны, рэканструяваныя інструмэнты. На базары будуць праходзіць паказы і канцэрты, якія распачнуць Ноч танца – забаву, на якой зайграе больш за 30 капэл з розных куткоў Польшчы.
Сярод паказаў танцаў з розных краін будуць і беларускія танцы. Варштаты будзе весці капэла Алеся Лося.