Абвешчаны 11-гадзінны акустычны лайнап экафестываля Пастарнак
Пастарнак адкрывае сезон летніх фестываляў: ужо праз 2 тыдні на лофт-пляцоўцы ОК16 пройдзе італьянскі фестываль OraSi Vegan Gastro Festival.
Як адзначаюць арганізатары, 2 чэрвеня гасцей чакае шмат ежы, забаў, актыўнасці для любых узростаў, а таксама музыка, танцы, лірыка і вершы.
Каб не прапусціць свайго ўлюбёнца ці пачуць кагосьці новага для сябе, сочыце за праграмай:
13:00 - 14:00 — качовы індзі-рок і індзі-поп ад Waitbi
14:00 - 14:30 — аўтарскія песні ад Валерыі Дубіцкай
14:30 - 15:00 — паэтычнае выступленне маладых паэтаў: Давід Сіхра, Ірына Мікулан
15:00 - 15:30 — прачулыя філасофскія тэксты, пяшчотны жаночы вакал і мелодыі ў лепшых олдскульных рокавых традыцыях ад Юліі Шабанавай
15:30 - 16:10 — цёплая акустычная лямпавая музыка ад Дзмітрыя Казачніка
16:10 - 16:40 — паэтычнае выступленне маладых паэтаў: Ганна Комар, Алег, Pani, Лэйла Джэй
16:40 - 17:10 — меланхалічны індзі-фолк ад праекту «Светла»
17:10 - 18:00 — паэтычнае выступленне Чэслава Герасімовіча
18:00 - 19:00 — палымяныя рытмы ад Lucelia Roldan
19:00 - 20:00 — фолк ад Джэйсан і Джэфры Бланка
20:00 - 21:00 — незвычайны мікс з розных жанраў ад K3TYVANA
21:00 - 22:00 — эксперыменты з гукамі, танцамі і модай ад электроннага праекта VAL
22:00 - 23:00 — індзі-поп ад Oili
23:00 - 24:00 — акустычны выступ праекту «Triangle»
Арганізатар праекта — экафестываль «Пастарнак».
Фестываль пройдзе 2 чэрвеня ў культурным хабе ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16) з 12:00 да 00:00. Уваход вольны. Больш навінаў — на сайце праекта Pasternak.by.