19 верасня ў «Арт Сядзібе» распачынаецца праект «Беларускамоўныя»

Беларускамоўныя — штотыднёвыя сустрэчы ў «Арт Сядзібе» з носьбітамі беларускай мовы. Свае гісторыі распавядуць артысты, музыкі, паэты, людзі незвычайных прафесіяў, а таксама сантэхнікі, юрысты, прадавачкі.

_4gcj2bzzd4.jpg

Кожны тыдзень героямі імпрэзы становяцца па 2 асобы.

Пачуем унікальныя гісторыі звязаныя з беларускай мовай і жыццём людзей, якія размаўляюць па-беларуску. Мова ў музыцы, мова ў краме, мова ў каханні.
Першыя героі праекта «Беларускамоўныя»: Алесь Таболіч — лідэр гурта ZNICH. На сцэне больш за 20 гадоў. Марына Дубатоўка — студэнтка БДУ. У адзін дзень вырашыла перайсці на беларускую мову і не зацягнула. Ужо год размаўляе па-беларуску.
Як прасоўваць метал на роднай мове, і ці шмат негатыву адчула на сабе студэнтка, калі перайшла на беларускую мову. Пра хітрыкі, лайфхакі і цікавыя гісторыі будзе размаўляць у сераду 19 верасня, у першай сустрэчы праекта «Беларускамоўныя».
Зрабі свой крок да роднай мовы! Машэрава, 18 / 19:00  
Паводле прэс-рэліза