Журналіста Андрэя Кузнечыка дагэтуль не вызвалілі. Родныя і адвакат не ведаюць, дзе ён

Ужо тыдзень ні родным, ні адвакату журналіста не даюць інфармацыі, дзе і ў сувязі з чым утрымліваюць Андрэя.

photo_2021_12_06_10_05_55.jpg


Беларуская асацыяцыя журналістаў запатрабавала ад кампетэнтных органаў неадкладна прадаставіць інфармацыю пра тое, дзе і ў сувязі з якой справай утрымліваюць журналіста, піша «Наша Ніва».

Фрылансер Радыё Свабода Андрэй Кузнечык быў затрыманы 25 лістапада, на наступны дзень ён быў асуджаны на 10 сутак, аднак 5 снежня на волю не выйшаў, зноў атрымаўшы 10 сутак. Але і 15 снежня яго не вызвалілі. Паведамлялася, што яму зноў далі 10 сутак.