Журналіст «Свабоды» Алег Груздзіловіч змешчаны ў СІЗА
Алега Груздзіловіча перавялі ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску.
Затрымлівалі журналіста людзі ў масках. Алег — падазраваны па крымінальнай справе «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (артыкул 342 Крымінальнага кодэкса). Па гэтым артыкуле прадугледжана пакаранне да чатырох гадоў калоніі.
Як паведаміў жонцы следчы, Груздзіловіча перавялі ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску, ён праходзіць па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў, і мера стрымання яму змененая на арышт. За час пасля папярэдняга арышту ніводнага допыту Алега Груздзіловіча не было.
Алег Груздзіловіч — падазраваны ў крымінальнай справе «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»
Сёлета ў першы раз Груздзіловіча разам з Інэсай Студзінскай і Алесем Дашчынскім затрымалі 16 ліпеня. У рэдакцыі Свабоды правялі вобшук, офіс быў узламаны. Цягам дзесяці дзён іх усіх адпусцілі.
Груздзіловіч тады адмовіўся даваць паказанні. Пры вызваленні ён даў падпіску аб яўцы. Тры дні мужчына галадаў за кратамі на знак пратэсту супраць затрымання і салідарнасці з Інай Студзінскай, якая галадала 9 дзён, з патрабаваннем дапусціць да яе адваката.
За кратамі ўжо амаль месяц знаходзіцца фрылянсер Свабоды Андрэй Кузнечык, на яго завялі крымінальную справу. Журналіст і кансультант Радыё Свабода Ігар Лосік ўжо паўтара году ў зняволенні. Яго асудзілі на 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
23 снежня стала вядома, што беларускія сілавікі прызналі Радыё Свабода «экстрэмісцкім фармаваннем».
Паводле baj.by