Знайшлі свой дом

Для 64 бяздомных жывёл у мінулую суботу скончыліся пакутлівыя нягоды. Падчас акцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня абароны жывёл, 33 сабакі і 31 кот нарэшце займелі свой дом і гаспадароў.



687fd5c7e0142dfb2da70e5083b3c6a7.JPG

Для 64 бяздомных жывёл у мінулую суботу скончыліся пакутлівыя нягоды. Падчас акцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня абароны жывёл, 33 сабакі і 31 кот нарэшце займелі свой дом і гаспадароў.
Мерапрыемства арганізавала грамадскае аб’яднанне абароны жывёл “Эгіда. Для тых, хто прыйшоў 2 кастрычніка ў мінскі парк Горкага, ствараўся цудоўны настрой. Гэтаму паспрыялі ўдзельнікі фальклорнага калектыву “Фламмея, дзіцячага музычнага калектыву з адукацыйна-прадзюсерскага цэнтру “Аванці, танцавальна-спартыўнага клуба “Актар. На акцыі выступілі і спявак Шыр, дуэт Аляксандра і Канстанцін. Гэта пара, дарэчы, не першы раз падтрымлівае такія мерапрыемствы.
 На адно з іх Аляксандра і Канстанцін прыехалі выступаць, а з’ехалі адтуль з вялікім дварняком Арыяй. Гэтым разам музыкі выступалі на сцэне са сваёй любіміцай, якой нават прысвяцілі песню. Яна хадзіла змейкай паміж ног у Аляксандра, лажылася, каталася, выконвала любыя каманды. Музыкі з задавальненнем паказалі, якой стала іх выхаванка.
І Арыя была не адзінай сярод чатырохногіх, кім ганарыліся гаспадары. На сцэне выступалі сабакі, якіх бралі са зламанай псіхікай. А цяпер на сцэне яны дэманстравалі поўнае паразуменне са сваімі гаспадарамі.
Мініяцюрную інсцэніроўку супраць нашэння футраў паказалі дзеці. А пасля пабеглі раздаваць улёткі, што называліся “Цана футра. Разышлася і газета “Сябры жывёл, не засталося ніводнага нумара. Цэлы дзень падчас акцыі давалі кансультацыі кваліфікаваныя ўрачы клінікі “ДоктарВет. А валанцёры выходзілі на сцэну, выносілі сваіх жывёл і распавядалі гісторыі сваіх падапечных.
“Мы даводзім, што існуе праблема безнаглядных жывёл, — кажа Наталля Бялянава, кіраўнік “Эгіды. — Але гэтыя жывёлы таксама маюць права на жыццё, права  мець гаспадара. Сёння ў нас існуе кругаварот: адлоўліваюць — забіваюць. А Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі як давала зводку, што за год адлоўлена і знішчана 70–80 тысяч бяздомных жывёл, так гэта лічба практычна не мяняецца. Адловам і забойствам вырашыць гэту праблему немагчыма. І гэта толькі жывёлы, якія афіцыйна знішчаны. Велізарная частка знішчаецца неафіцыйна. Жывёл забіваюць, іх вешаюць, іх душаць, адстрэльваюць. І гэтай статыстыкі мы з вамі не даведаемся.
P.S.: На сайце www.egida.by штодня больш за 300 жывёл шукаюць сабе гаспадара. У каталогу размяшчаецца фотаздымак, гісторыя кожнай жывёлы, тэлефоны апекуна. “Эгіда таксама будзе ўдзячная любой дапамозе. У тым ліку з кормам, напаўняльнікамі, латкамі, лекамі, аплатай стэрылізацыі. Вялікая патрэба ёсць і ў валанцёрах для дагляду за жывёламі. Хто можа зрабіць ахвяраванні, разліковы рахунак — 3015000004266 АСБ “Беларусбанк ф-л № 500 Мінскае ўпраўленне, код 601, УНП 101860476, прызначэнне плацяжу: ахвяраванне. За інфармацыяй звяртайцеся па тэл. +375 29 630 79 33 (Наталля Бялянава).