Змітра Паліенку павезлі адбываць 2-гадовае пакаранне проста з суду

Суд Заводскага раёна Мінску адмяніў адтэрміноўку пакарання сацыяльнаму актывісту Змітру Паліенку. Проста з будынку суду Змітра Паліенку адвезлі адбываць 2-гадовае пакаранне.

Суд над Змітром Паліенкам. Мінск, 11 кастрычніка 2016 года

Суд над Змітром Паліенкам. Мінск, 11 кастрычніка 2016 года

12 кастрычніка 2016 году ўдзельнік акцыі раварыстаў «Крытычная маса» Зміцер Паліенка быў асуджаны да двух гадоў з адтэрміноўкай. Яго прызналі вінаватым у нападзе на міліцыянта і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў праз інтэрнэт.

Пасля прысуду Зміцер Паліенка не раз удзельнічаў у вулічных акцыях і атрымліваў розныя тэрміны арышту. 7 красавіка суд адмяніў адтэрміноўку па ранейшым прысудзе.


www.svaboda.org