Зміцер Дашкевіч выйшаў на волю пасля трох сутак арышту

Лідара маладафронтаўцаў вызвалілі а 12-й з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Зміцер быў затрыманы 6 лістапада каля мінскага ГУМа, калі збіраў з калегамі подпісы за перайменаванне вуліцы Леніна ў Францішканскую.



daszkievicz2.jpg

Фота з фэйсбука Анатоля Лябедзькі
Яго асудзілі нібыта за непадпарадкаванне міліцыі.
Палітык Анатоль Лябедзька, які сёння прыйшоў да Акрэсціна сустракаць Дашкевіча, дасціпна ўдакладняе: сустрэлі Змітра — мы і тры аўтамабіля з эксадрона запалохвання.
Зміцер, нагадаем, правёў за кратамі два гады і восем месяцаў нібыта за злоснае хугіганства. Ён быў затрыманы напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 г., разам з Эдуардам Лобавым, і вызваліўся 27 жніўня 2013 г. За ім усталяваны міліцэйскі нагляд.
nn.by