Затрымалі Зміцера Дашкевіча

Аднаго з лідараў «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча затрымалі міліцыянты і павезлі ў Цэнтральны РУУС Мінску. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Наста Дашкевіч.



daszkevicz_2013.jpeg

Зміцер Дашкевіч пасля вызвалення

Маладафронтаўцы ля будынку ГУМу збіралі подпісы за вяртанне вуліцы Леніна яе гістарычнай назвы — раней яна называлася Францысканскаю. Збор подпісаў ладзіцца ў межах антыкамуністычнай кампаніі «Маладога фронту».

Падчас шэсця і мітынгу з нагоды Дзядоў маладафронтаўцы сабралі больш за сто подпісаў, паведамляе сайт арганізацыі. Подпісы будуць збіраць у Мінску ды іншых гарадах Беларусі да 7 лістапада, і ў чарговую гадавіну камуністычнага перавароту ўсе падпісныя аркушы перададуць у Мінскі ды іншыя гарсаветы і ў Савет Міністраў.

belsat.eu