З’явілася інфармацыя пра яшчэ адно затрыманне: Яўген Манько
Футбольны фанат Яўген Манько быў затрыманы 8 траўня ў сябе дома.

Суд Савецкага раёна Мінска асудзіў яго да 20 сутак адміністратыўнага арышту, якія малады чалавек адбывае зараз у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
Пра гэта 21 траўня
Праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміла маці 20-гадовага хлопца, які з’яўляецца чэмпіёнам Беларусі па чатырох відах адзінаборстваў.
Падрабязнасці адміністратыўнай справы Яўгена Манько будуць высвятляцца бліжэйшым часам.