Журналісту пагражаюць турмой

5 ліпеня можа быць абвешчаны вырак суда па справе журналіста Андрэя Пачобута.



76b7a3a5cf67f3c4fcde3a8b39dab7be.jpg

5 ліпеня можа быць абвешчаны вырак суда па справе журналіста Андрэя Пачобута.
У Гродна прайшло шостае па ліку судовае пасяджэнне па справе журналіста Андрэя Пачобута. Крымінальную справу завялі за публікацыі журналіста: восем з “Gazety Wyborczej і дзве з інтэрнэту — з сайта “Беларускі партызан і асабістага блогу Андрэя на livejournal.com. Абвінавачванне прад’яўлена па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: “абраза і “паклёп у адносінах да прэзідэнта. Пракурор просіць для Пачобута 3 гады зняволення. Судовы працэс ужо амаль месяц праходзіць у закрытым рэжыме. Наступнае пасяджэнне прызначанае на 5 ліпеня. Чакаецца, што ў гэты дзень журналіст Андрэй Пачобут зможа сказаць сваё апошняе слова, і яму будзе абвешчаны прысуд.
“Мы чакаем канчатковага выніку разгляду па справе польскага журналіста Анджэя Пачобута, — сказаў пасол Польшчы ў Беларусі Лешака Шарэпку на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Ён зазначыў, што раней Польскі МЗС агучыў сваю пазіцыю наконт судовага пераследу журналіста за яго прафесійную дзейнасць. І гэты пункт гледзішча не змяніўся.
Раней міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што карэспандэнт польскай “Gazety Wyborczej Андрэй Пачобут стаў закладнікам польска-беларускіх адносін. “Андрэй Пачобут — грамадзянін Беларусі польскага паходжання, якога, незалежна ад таго, што ён сам робіць, Аляксандр Лукашэнка выкарыстоўвае для камунікацыі з урадам Польшчы, — адзначыў кіраўнік польскага МЗС. Паводле яго слоў, такія паводзіны “зусім не прымальныя, і Польшча “не паддасца на шантаж і будзе працягваць абараняць усіх вязняў сумлення.
Радаслаў Сікорскі заявіў, што арышт Андрэя Пачобута на падставе “абсурдных абвінавачанняў з’яўляецца прыкладам “дрэннай палітыкі беларускіх уладаў, якая наносіць шкоду іміджу краіны. Са свайго боку, кіраўнік МЗС Польшчы падпісаўся пад патрабаваннем рэдакцыі “Gazeta Wyborcza аб вызваленні Пачобута, а таксама выказаў падзяку старшыню Еўрапарламенту Ежы Бузеку, прэзідэнту ЗША Бараку Абаму і іншым палітыкам, якія настойваюць на вызваленні польскага журналіста.