Жыткавічы. Лоеў. Светлагорск. Бабруйск. Баранавічы. Астравец
Жыткавічы. Вызначана лепшая сядзіба
На міжнароднай спецыялізаванай канферэнцыі “Аграэкатурызм — стан і перспектывы развіцця, арганізаванай і праведзенай Белаграпрамбанкам і Беларускім грамадскім
аб’яднаннем “Адпачынак у вёсцы, былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу “Лепшыя сядзібы года. У намінацыі “Захаванне беларускіх
традыцый сярод пераможцаў сядзіба “Страчаны рай Аляксандра Масло ў Жыткавіцкім раёне.
Лоеў. На японскія грошы
Жыткавічы. Вызначана лепшая сядзіба
На міжнароднай спецыялізаванай канферэнцыі “Аграэкатурызм — стан і перспектывы развіцця, арганізаванай і праведзенай Белаграпрамбанкам і Беларускім грамадскім
аб’яднаннем “Адпачынак у вёсцы, былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу “Лепшыя сядзібы года. У намінацыі “Захаванне беларускіх
традыцый сярод пераможцаў сядзіба “Страчаны рай Аляксандра Масло ў Жыткавіцкім раёне.
Лоеў. На японскія грошы
Алена Пінчук, галоўны ўрач УАЗ “Лоеўская цэнтральная раённая бальніца, і Мацудзакі Кіёсі, часовы павераны ў справах Японіі ў Рэспубліцы Беларусь, падпісалі кантракт на атрыманне
гранта ў рамках рэалізацыі праграмы ўрада Японіі “Грантавая дапамога для праектаў па бяспечнасці насельніцтва. Японія ў чарговы раз акажа грашовую дапамогу на набыццё сучаснага
медыцынскага абсталявання для палаты рэанімацыі бальніцы на суму 96,5 тысячы долараў. На цырымоніі падпісання дамовы прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, аташэ Амбасады Японіі ў РБ Ханда Міха, і
каардынатар гуманітарных праектаў амбасады Японіі ў РБ С. Шчогалеў.
Светлагорск. Не толькі для жанчын
У карціннай галерэі “Традыцыя адчынілася персанальная выстава вядомага скульптара, мастака і фатографа Аляксандра Камардзіна з нагоды яго юбілею. Экспазіцыя разнастайная, ва ўсіх
жанрах, у якіх працуе творца.Камардзін — сябра Саюза мастакоў Беларусі, удзельнік шматлікіх выстаў і пленэраў. У сваёй творчасці найбольш увагі надзяляе вобразу жанчын. Таму на адкрыцці
выставы сярод наведвальнікаў іх была большасць.
Бабруйск. Сын прысвяціў выставу бацьку
У мастацкім музеі імя Георгія Паплаўскага адкрылася персанальная выстава мастака Сямёна Дамарада “Час памяці, прысвечаная бацьку — таленавітаму мастаку, летапісцу
пасляваеннага горада Уладзіміру Дамараду. У экспазіцыі каля 70 карцінаў — пейзажы Бабруйска і ваколіц.
Баранавічы. Уласнага разліву
КУПП “Пескаўскае — адзінае з гарэлачных вытворцаў займела ліцэнзію на разліў каньяку. У гэтым годзе яму дадзена квота на вытворчасць на вытворчасць 20 тысяч дэкалітраў
гэтага напітку. Зараз спецыялісты прадпрыемства працуюць над арыгінальнай аздобай пляшкі, корка і этыкеткі будучага прадукту.
Астравец. Па абодва бакі мяжы
У Літве пад петыцыяй, размешчанай на сайце www.e-peticija.lt, праходзіць збор подпісаў супраць будаўніцтва беларускай АЭС “пад бокам у Вільні. Будаўнічая пляцоўка будучай АЭС
знаходзіцца ў 23 кіламетрах ад мяжы з Літвой, адзначаюць аўтары звароту. Петыцыя была апублікавана 5 сакавіка, за гэты час падпісалася 6000 чалавек. У петыцыі адзначаецца, што на новай АЭС будзе
ўсталяваны расійскі рэактар AES-2006, які дагэтуль нідзе не выкарыстоўваўся, а ў выпадку аварыі Вільня апынецца ў зоне эвакуацыі. “Паспяшаемся. Мы павінны сабраць подпісы да 31
сакавіка, — заклікаюць ініцыятары збору подпісаў, матывуючы гэта тым, што пры падрыхтоўцы пазіцыі Літвы будзе ўлічана і меркаванне грамадскасці, цытуе зварот www.delfi.lt.
Мясцовыя эколагі ў вялікай ступені выказваюць спадзяванні на міжнародны рэзананс, выкліканы атамнымі планамі беларускай улады. Літоўцы, якім беларуская АЭС можа прынесці не толькі крыніцу імпарту
электраэнергіі, але і магчымыя экалагічныя небяспекі, ужо не маўчаць.