Затрымалі страйкоўца, які «нахабна і мэтанакіравана» зладзіў адзіночны пікет
Учора Андрэй Стадуб, удзельнік страйку на "Беларуськаліі", зладзіў адзіночны пікет у цэнтры Салігорска.

Фота t.me/stachkom
24 снежня Андрэй Стадуб зладзіў каля елкі ў цэнтры Салігорска адзіночны
пікет. Выйшаў з плакатам "Стаю нахабна, мэтанакіравана".
Гэты плакат стаў адказам на выказванне кіраўніка КДБ Івана Церцеля наконт забойства Аляксандра Тарайкоўскага.
Сёння тэлеграм-канал Страйкаму "Беларуськалія" паведаміў, што Андрэй Стадуб быў затрыманы.