У Пецярбургу грамадзян Беларусі будуць штрафаваць за выкарыстанне нацыянальнай сімволікі ля амбасады

З сённяшняга дня беларусам Пецярбургу будзе забаронена збірацца ля будынка амбасады ў нацыянальнай атрыбутыцы, і скандаваць лозунгі. Пра гэта «Паўночна-Захад. МБХ медыя» паведаміў прадстаўнік Беларускага зямляцтва Артур Грунтаў.

hruntov.jpg

Учора да нас падышоў супрацоўнік паліцыі ў званні капітана або старэйшага лейтэнанта І сказаў, што з заўтрашняга дня нам забараняецца знаходзіцца ля амбасады з беларускай атрыбутыкай і крычаць лозунгі, — распавёў ён.
Са слоў Грунтава, будучую забарону паліцэйскі патлумачыў 54 Федэральным законам, якія забараняюць грамадзянам замежных дзяржаў ладзіць мітынгі на тэрыторыі Расеі.
Я сказаў яму, што мы не праводзім мітынгі. На што ён адказаў, што публічныя мерапрыемствы таксама забароненыя. А раз мы стаім са сцягамі і іншай атрыбутыкай — гэта можна кваліфікаваць як публічнае мерапрыемства, — пракаментаваў Грунтоў.
Ён таксама дадаў, што пад забарону трапяць не толькі вялікія сцягі, але і маленькія стужачкі са значкамі.
Супрацоўнік патлумачыў: калі трэба, мы ў судзе дакажам, што ваш значок — гэта атрыбутыка, — распавёў Грунтоў.
Паводле яго слоў, паліцыя пачне штрафаваць людзей з сімволікай з суботы. Штраф складзе чатыры тысячы рублёў.
Ён сказаў, што заўтра яго змена, і калі людзі пасля папярэджання не будуць прыбіраць атрыбутыку, іх пачнуць адвозіць у аддзяленне і штрафаваць на чатыры тысячы. Прамым тэкстам было сказана: я чалавек маленькі, мне дадзена зверху такая ўстаноўка. Некаторым людзям вы моцна надакучылі, — пракаментаваў Грунтоў.
Таксама ён паведаміў, што проста стаяць ля амбасады, без сцягоў і іншай атрыбутыкі, будзе дазволена.
Беларусы Пецярбургу 139 дзён запар выходзяць да будынку амбасады з нацыянальнай чырвона-белай сімволікай і патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі.
Паводле spbmbk.media