Заканчваюцца працы па рэканструкцыі пункта пропуска “Прывалка”

У бліжэйшыя дні мае адчыніцца памежны пераход “Прывалка” на мяжы з Літвой. Ён быў зачынены на рэканструкцыю 1 верасня.



get_img_2_4.jpg

У выніку мадэрнізацыі праз мяжу ў суткі зможа праехаць 570 легкавых машын, 400 грузавікоў і 30 аўтобусаў.  

З адкрыццём мяжы працы не спыняцца — трэба будзе рэканструяваць падсобныя памяшканні і склады. Агулам у 2013 годзе на рэканструкцыю “Прывалкі” было выдаткавана 26 млрд рублёў. Грошы па адмысловай інвестыцыйнай праграме выдзеліў урад.   

www.t-styl.info