Заява Сакратарыята ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

13 сакавіка ў беларускіх СМІ была апублікаваная запіска для службовага карыстання на імя старшыні Брэсцкага аблвыканкама К.А. Сумара, у якой “во исполнение поручений Главы государства, данных 24 февраля 2012 г. в ходе совещания по итогам проведения финала Национального телевизионного музыкального проекта “Еврофест ад імя першага намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.М.



349f36aa789af083b8e26839bd498af9.jpg

13 сакавіка ў беларускіх СМІ была апублікаваная запіска для службовага карыстання на імя старшыні Брэсцкага аблвыканкама К.А. Сумара, у якой “во исполнение поручений Главы государства, данных 24 февраля 2012 г. в ходе совещания по итогам проведения финала Национального телевизионного музыкального проекта “Еврофест ад імя першага намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.М. Радзькова патрабавалася: “принять конкретные меры по недопущению проведения руководителями государственных органов, иных организаций политики принудительной белорусификации и искусственного сокращения использования русского языка в их деятельности.
ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў выказвае абурэнне такой пазіцыяй уладаў адносна беларускай мовы.
Пра якую “прымусовую беларусіфікацыю можа весціся гаворка, калі паводле апошніх статыстычных дадзеных сітуацыя з беларускай мовай у краіне катастрафічная? Так, у параўнанні з 1999 годам колькасць беларусаў, якія карыстаюцца роднай мовай скарацілася з 36,70% (ад агульнай колькасці насельніцтва) да 23,43% у 2009 года. За апошнія 15 гадоў колькасць школьнікаў, якія навучаюцца па-беларуску, скарацілася з 40,6% да 19%. Да гэтага часу ў Рэспубліцы Беларусь няма нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання…
Сакратарыят ГА “СБП рашуча выказваецца супраць ганьбавання і дыскрымінацыі беларускай мовы высокапастаўленымі дзяржаўнымі чыноўнікамі і заклікае іх няўхільна выконваць палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паводле якой беларускай мове гарантаваны дзяржаўны статус.