Загінулага пратэстоўцу Мікіту Крыўцова пахаваюць заўтра ў Маладзечне

Яго родным адмаўляюцца паказваць цела.

20200823225632.jpg

Сваякам загінулага пратэстоўцы Мікіты Крыўцова адмаўляюцца паказваць яго цела. "Кажуць: забірайце гэты мех, вязіце і хавайце!" — распавяла Еўрарадыё Анжаліка Кахно, маці Мікіты.
Пахаванне 28-гадовага хлопца, які знік у Мінску 12 жніўня падчас масавых пратэстаў і чыё цела знайшлі толькі 22 жніўня, адбудзецца заўтра ў Маладзечне.
Нагадаем, для падтрымкі сям'і Мікіты адкрыты збор сродкаў:
5489 5296 0192 8390 тэрмін дзеяння 03.22- ANZHALIKA KUKHTO (мама Мікіты) 4639 0301 1370 9297 тэрмін дзеяння 09.21- ALENA KRYUTSOVA (жонка Мікіты).