Забітага ў перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ Андрэя Зельцэра пахавалі пад Мінскам

6 кастрычніка Андрэя Зельцэра пахавалі на Лясных могілках у мінскім мікрараёне Шабаны. Перад гэтым прайшла цырымонія развітання.

6b99b8f5_61f7_4f38_a5e8_7b506a994e38_w1023_r1_s.jpg


Актывісты «Фрунзенскага Руху» заклікалі 6 кастрычніка, у дзень хаўтураў Зельцэра, а 21:00 пагасіць усё асвятленне ў кватэры ці доме роўна на 10 хвілін, піша Радыё Свабода.

Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў ушанаваць памяць загіблага ў перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ.

«Андрэй — гэта чалавек, якога з усіх сілаў спрабуе дэманізаваць рэжым. Настолькі, што два абзацы з яго характарыстыкай са словаў аднакласніцы сталі падставай для арышту журналіста Генадзя Мажэйкі, блакавання сайту “Камсамольскай праўды” і фактычна знішчэння чарговага недзяржаўнага медыя ў Беларусі.

Мы па-ранейшаму не ведаем, што менавіта адбылося 29 верасня, бо народ ужо даўно не верыць дзяржканалам. Нам не гавораць, як загінуў супрацоўнік КДБ, чаму жонка Андрэя апынулася на Акрэсціна. Адзінае, што мы ведаем — тое, што яшчэ два чалавекі больш ніколі не вернуцца дадому да сваіх сем’яў».