За лістапад у Беларусі звольнілі амаль 60 тысяч работнікаў

У лістападзе працадаўцы звольнілі 59,6 тысячы чалавек. Працаўладкавацца за мінулы месяц змаглі 47,2 тысячы чалавек, у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы —  2,6 тысячы чалавек, паведамляе Белстат. У статыстыцы не ўлічваюцца суб'екты малога прадпрымальніцтва.



centr_zanyatosti_yerch.jpg

Пры гэтым 4,7 % работнікаў ад агульнай колькасці звольненых пазбавіліся працы з-за парушэнні працоўнай дысцыпліны, яшчэ 0,8 % —  з-за скарачэння колькасці або штату работнікаў, ліквідацыі арганізацый.
Колькасць звольненых работнікаў перавышае колькасць прынятых на працу ўпершыню за апошнія тры месяцы. Так, у верасні —  на 4,5 тысячы чалавек нанялі больш, чым звольнілі, а ў кастрычніку — на 3,1 тысячы больш.
У лістападзе ў многіх галінах больш актыўна звальнялі супрацоўнікаў, чым прымалі. Такая сітуацыя была ў рыбалоўстве і рыбаводстве (-69,2 %), сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы (-42,7 %), прамысловасці (-40,8 %), будаўніцтве (-32 %), на транспарце і сувязі (-23,9 %), у фінансавай дзейнасці (-21,8 %), гасцінічным і рэстаранным бізнэсе (-12,4 %), у гандлі (-10,4 %).
Колькасць прынятых работнікаў перавысіла колькасць звольненых сферы прадастаўлення камунальных паслуг (+ 25,7 %), у адукацыі (+ 23,3 %), ахове здароўя (+ 16,1 %).
Пры гэтым больш за ўсё новых працоўных месцаў за месяц было ўведзена ў гандлі (871), прамысловасці (528) і будаўніцтва (400). Усяго ў лістападзе стварылі 2 632 новыя рабочыя месцы.
У лістападзе ў эканоміцы было занята 4 мільёны 464,3 тысячы чалавек.
Нагадаем, у лістападзе ў Беларусі ўпершыню за апошнія пяць месяцаў вырасла беспрацоўе. У параўнанні з кастрычнікам яно павялічылася на 0,1 працэнтнага пункта і на пачатак снежня склала 1 % да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. Узровень беспрацоўя ў лістападзе вырас у дзвюх абласцях — Мінскай (да 0,9 %) і Магілёўскай (да 1,1 %). У астатніх рэгіёнах гэты паказчык захаваўся на ранейшым узроўні: у Гомельскай вобласці —  1,2 %, у Віцебскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях —  1,1 %, у Мінску —  0,6 %.
tut.by