За 1 чэрвеня ў Мінску выпала больш як чвэрць месячнай нормы ападкаў (відэа)

Чарговае затапленне прыпала, у прыватнасці, на вуліцы ў Серабранцы, Малінаўцы, раён станцыі метро "Пушкінская".



dozhdzh_0206_z.jpg

Як адзначае БелаПАН, днём у беларускай сталіцы выпала 23 мм ападкаў, або 23 літры вады на квадратны метр тэрыторыі. Гэта складае 28% месячнай нормы.

Больш, чым у Мінску, ападкаў не выпала нідзе. 17 мм зафіксавана ў Навагрудку (20% чэрвеньскай нормы), 15 мм — у Полацку (19%). У той жа час, напрыклад, у Мар'інай Горцы, размешчанай за 60 км ад Мінска, адзначана толькі 0,3 мм ападкаў.

2 чэрвеня ў краіне зноў чакаюцца залевы і навальніцы.

dozhdzh-0206-1.jpg

dozhdzh-0206-2.jpg

dozhdzh-0206-3.jpg

dozhdzh-0206-4.jpg

dozhdzh-0206-5.jpg

dozhdzh-0206-6.jpg

dozhdzh-0206-8.jpg

Фота — tut.by



euroradio.fm