За суткі ў Беларусі выяўлена 1647 выпадкаў COVID-19
У Беларусі за суткі выяўлена 1647 выпадкаў каронавірусу. З пачатку пандэміі іх колькасць ужо дасягнула 953 901.

Выпісаныя 510 пацыентаў. У цэлым ачунялымі лічацца 950 430 чалавек, піша REFORM.by
За суткі памерлі яшчэ 10 чалавек з COVID-19. Агульная колькасць смяротных зыходаў складае 6748.
У краіне зроблена 12,76 млн тэстаў, у тым ліку 17 271 за суткі.
Нагадаем, учора было выяўлена менш за 500 выпадкаў COVID-19.