Мінздароўя абвясціла менш за 500 выпадкаў COVID-19 за суткі
У Беларусі за суткі зарэгістраваныя 496 пацыентаў з COVID-19. Усяго з пачатку пандэміі ў краіне ўжо пацверджаны 952 254 выпадкі.

Выпісаныя за дзень 156 пацыентаў. Ачунялі лічацца 948 587 чалавек, паведамляе REFORM.by са спасылкай на прэс-службу Мінздароўя.
За суткі памерлі 10 чалавек. Усяго ў афіцыйнай статыстыцы 6737 смяротных зыходаў.
У краіне зрабілі ўжо 12,74 млн. тэстаў, у тым ліку ўсяго 3014 — за суткі. Менш тэстаў — менш афіцыйна захварэлых.