За «абразу прэзідэнта» юнак з Бабруйска атрымаў 1,5 года «хатняй хіміі»

На пачатку чэрвеня 2021 года 19-гадовы бабруйчанін Глеб Лук'янцоў пракаментаваў публікацыю супольнай выявы Лукашэнкі і Пуціна ў тэлеграм-чаце «Каратели Беларуси», паведамляе «Еўрарадыё».

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева


Каментар, які пакінуў Глеб у ТГ-чаце «Каратели Беларуси», быў такі, удакладняе праваабарончы цэнтр «Вясна»: «Самая мілая пара Усходняй Еўропы. Як вы думаеце, хто ў гэтых адносінах мужчына?»
На судзе Лук’янцоў патлумачыў, што не меў мэты абразіць прэзідэнта, а проста напісаў эмацыйны каментар «з-за прадастаўлення крэдыту Беларусі».
Пракурорка Ірына Хадневіч прасіла «дзеля этыкі не зачытваць пакінуты каментар услых».
Таксама яна звярнула ўвагу суда, што абвінавачаны раней удзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.
На думку Хадневіч, Глеб можа выправіцца толькі ва ўмовах строгай ізаляцыі ад грамадства.
Пракурорка прасіла даць хлопцу адзін год. Аднак суддзя Дзмітрый Крэнжыеўскі прызначыў Лук'янцову 1,5 года «хатняй хіміі».