З 10 студзеня 2012 г. уводзіцца электронная сістэма запісу для падачы заяў на атрыманне віз у Пасольстве Германіі ў Мінску

З 10 студзеня 2012 г. візавы аддзел Пасольства Германіі ў Мінску пераходзіць на электронную сістэму запісу праз інтэрнэт для падачы заяў на атрыманне віз.

З 10 студзеня 2012 г. візавы аддзел Пасольства Германіі ў Мінску пераходзіць на электронную сістэму запісу праз інтэрнэт для падачы заяў на атрыманне віз.

Для гэтага трэба зайсці на сайт Пасольства www.minsk.diplo.de, дзе размешчана інфармацыя аб магчымых бліжэйшых тэрмінах падачы дакументаў, і зарэзерваваць пэўны дзень і дакладны час наведвання візавага аддзела. Пры падачы заявы трэба мець усе неабходныя дакументы і грошы для аплаты консульскага збору ў еўра.
 
Гэта новая сістэма ўводзіцца для таго, каб пазбегнуць вялікіх чэргаў у візавым аддзеле.
 
Выключэнні:
Асобы, якія не маюць доступу да інтэрнэта, пасля 10.01.2012 г. могуць узгадняць час падачы дакументаў па тэлефоне (па аўторках і чацвяргах з 09.00 да 11.00, пры гэтым запіс па тэлефоне абмежаваны і не ажыццяўляецца на больш ранні тэрмін, чым праз інтэрнэт). Групам больш за 5 чалавек просьба запісвацца для падачы дакументаў таксама па тэлефоне.
 
Запіс на прыём у візавы аддзел Пасольства ажыццяўляецца бясплатна. Пры падачы дакументаў, як і раней, спаганяецца толькі консульскі збор.