Выпускныя ў Беларусі пройдуць пад наглядам міліцыі
Ва ўрачыстасцях, якія пройдуць па ўсёй краіне ў бліжэйшыя дні, возьмуць удзел больш за 54 тысяч выпускнікоў.
Па словах начальніка аддзела арганізацыі працы інспекцый па справах непаўналетніх упраўлення прафілактыкі ГУАПП МУС Сяргея Янкоўскага, ужо цяпер з настаўнікамі і навучэнцамі праводзяцца гутаркі на тэмы бяспекі дарожнага руху, наступстваў парушэння грамадскага парадку.
Падчас вечаровых урачыстасцяў у кожнай установе адукацыі будуць дзяжурыць супрацоўнікі міліцыі. Дадаткова да месцаў правядзення выпускных наблізяць нарады, якія нясуць службу па ахове грамадскага парадку па-за ўстановамі адукацыі. Дапамогу акажуць таксама педагагічныя работнікі і бацькі.
Супрацоўнікі міліцыі суправадзяць арганізаваныя групы выпускнікоў за межы месцаў правядзення выпускных, у тым ліку да вадаёмаў і лесапаркавых зон. Ахова грамадскага парадку на вакзалах і ў прыгарадных цягніках ў гэтыя дні таксама будзе ўзмоцнена.