«Выпусцілі з турмы!». Мастак Алесь Пушкін напісаў карціну, як будзе святкаваць сваё вызваленне (фота)
Палітвязень-мастак Алесь Пушкін намаляваў у зняволенні карціну пра тое, як будзе святкаваць сваё вызваленне, паведамляе «Еўрарадыё».
Нагадаем, Алеся Пушкіна абвінавачваюць у тым, што адна з яго карцін — партрэт антысавецкага падпольшчыка, выстаўлены ў «Цэнтры гарадскога жыцця» ў Гродне, парушае 130-ы артыкул Крымінальнага кодэкса («Распальванне нацыянальнай, расавай і іншай варожасці»). За «рэабілітацыю нацызму» мастаку і перформеру, якога праваабаронцы прызналі палітвязнем, пагражае ад 5 да 15 гадоў зняволення.
Пакуль пра дату суда над ім нічога не вядома, чарговы дзень народзінаў Пушкін сустрэў за кратамі, а тэрмін знаходжання пад вартай працягнуты да канца лістапада.