У Беларусі +8 палітвязняў
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў. Такім чынам у краіне ўжо 812 чалавек прызнаныя палітзняволенымі.
Міхаіл Чамурака асуджаны судом Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці па арт. 188 КК за паклёп да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Уладзімір Сушко асуджаны судом Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці па арт. 369 КК за абразу супрацоўніка міліцыі ў тэлеграме да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Аляксандр Літвішчанка асуджаны судом Кастрычніцкага раёна горада Магілёва па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 368 КК (Абраза прэзідэнта) да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;
Аляксандр Жыхарэвіч асуджаны па арт. 369 КК за абразу міліцыянтаў да двух гадоў і васьмі месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Аляксандр Курганскі затрыманы за каментары ў інтэнэце пасля гібелі мінчука Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Яму прад’яўлены абвінавачанні па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады);
Аксана Каспяровіч затрымана за каментары ў інтэнэце пасля гібелі мінчука Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Ёй прад’яўлены абвінавачанні па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады);
Артур Жвірыдоўскі асуджаны судом Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці па ч. 1 арт. 339 КК (Хуліганства) і арт. 370 КК (Знявага дзяржаўных сімвалаў) да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;
Ігар Бузук асуджаны судом Кастрычніцкага раёна горада Гродна па арт. 370 КК (Знявага дзяржаўных сімвалаў) да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.