Выкладчыцу з Гомеля пасля адбыцця арышту таемна звезлі з ІЧУ

Пасля 8-дзённага арышту выйшла на волю выкладчыца ГДУ імя Скарыны Наталля Суслава, паведамляе Радыё Свабода.

image5f71b34f387a0lg_1.jpeg

Каля ІЧУ 5 кастрычніка Наталлю Суславу чакалі былыя студэнты, выкладчыкі і сябры. Але супрацоўнікі міліцыі таемна вывезлі выкладчыцу. Цяпер яна дома.
Дацэнта кафедры рускай і сусветнай літаратуры ГДУ імя. Ф. Скарыны Наталлю Суславу затрымалі 27 верасня падас мірнага маршу ў Гомелі. Пасля складання пратаколу з РАУС яе адправілі ў ІЧУ. У панядзелак, меркавалі ўсе, павінен быў быць суд. Аднак Наталлю так і не прывезлі.
У аўторак, 29 верасня, Наталлю Суславу асудзілі на 8 дзён арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Гэтае рашэнне выкладчыца прыняла з усмешкай.
Сёння на вуліцы выходзяць тыя, для каго не пустым гукам з'яўляюцца імёны філаматаў, слуцкіх паўстанцаў, Кастуся Каліноўскага, Уладзімір Караткевіча, Васіля Быкава. І калi б яны былi жывыя, яны б былi зараз з намi на гэтай вулiцы. I калi гавораць, што бела-чырвона-белыя сцягi — гэта незарэгiстраваная сiмволiка, я думаю, Васiль Быкаў з гэтым бы не пагадзiўся. Зараз лунаюць на вулiцах словы «Жыве Беларусь» — то трэба памятаць, што гэта словы нашага Янкi Купалы, якi таксама зяўляецца гонарам нашай нацыi, — сказала яна ў судзе.