Вольга Брыцікава, якая правяла 75 сутак за кратамі, — на волі

Вольга Брыцікава ўсё ж выйшла на волю. Яе 5 разоў запар асуджалі да 15 сутак паводле арт. 24.23 — за пратэсты супраць вайны ва Украіне.

volha_brycikava_1.jpg

Вольга Брыцікава, кіраўніца незалежнага прафсаюза «Нафтана», выйшла на волю праз 75 сутак арышту.

Вольгу арыштоўвалі пяць разоў запар — кожны раз на 15 сутак за пратэсты супраць вайны ва Украіне.