Вядомы нідэрландскі перакладчык адмовіўся прыняць узнагароду з рук Пуціна
Галандскаму перакладчыку Хансу Боланду, які пазнаёміў сваю краіну з творчасцю Пушкіна, Ахматавай і Дастаеўскага, прысудзілі ўзнагароду імя А.Пушкіна.
26 жніўня Боланд атрымаў ад Фёдара Вароніна, аташэ па культуры ў пасольстве РФ, ганаровае запрашэнне ў Крэмль на цырымонію ўручэння медалі самім прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Цырымонія павінна была адбыцца 4 лістапада ў Дзень народнага адзінства.
Аднак прызнаны перакладчык і славіст адмовіўся прыняць прэстыжную ўзнагароду.
У лісце сп.Вароніну ён патлумачыў гэта наступным чынам:
«… Будучы палымяным апосталам — больш правільных слоў не магу падабраць — Ганны Ахматавай, да якой прасякнуты бязмежнай павагай, я павінен быць цвёрдым, калі
гэтага патрабуе ісціна. Я б з велізарнай удзячнасцю прыняў аказаны мне гонар, калі б не Ваш прэзідэнт, паводзінамі і ладам думак якога я пагарджаю.
Ён прадстаўляе вялікую небяспеку для свабоды і міру нашай планеты. Дай Бог, каб яго «ідэалы» ў бліжэйшы час былі цалкам знішчаныя. Любая сувязь паміж ім (прэзідэнтам Пуціным) і
мной, яго імем і імем Пушкіна для мяне агідная і невыносная».
Ханс Боланд — першы галандзец, якому прысудзілі ўзнагароду імя рускага паэта. Прэмія Пушкіна заснаваная ў 1969 годзе як навуковая прэмія. У савецкі час яе ўручала Акадэмія навук СССР, у
цяперашні час - РАН. Фармулёўка пры ўручэнні — «за выдатныя навуковыя працы ў галіне літаратурнай крытыкі, тэорыі і гісторыі літаратуры».
«Справай жыцця» Боланд назваў пераклад поўнага збору твораў Аляксандра Пушкіна. Акрамя Пушкіна, славіст выпусціў у Галандыі пераклады вершаў Лермантава, Крылова, Мандэльштама,
Ахматавай, Гумілёва, Набокава, Рэйна, Ерафеева, Губермана, пераклаў раман «Бесы» Дастаеўскага.
novayagazeta.ru