Вядомы педагог: З'явілася інфармацыя аб закрыцці ўсіх ліцэяў ў краіне
Пра гэта Яўгеній Лівянт напісаў у Фэйсбуку.
Вядомы дзіцячы педагог Яўгеній Лівянт падзяліўся на старонцы ў Фэйсбуку шакуючай інфармацыяй: нібыта ўсе ліцэі ў краіне будуць зачыненыя. Выкладчык удакладніў, што справа тычыцца гарадскіх ліцэяў.
«З'явілася інфармацыя аб закрыцці ўсіх ліцэяў ў краіне. Калі гэта так, то такое рашэнне прывядзе да катастрафічных наступстваў для беларускай сістэмы адукацыі і, па сутнасці, будзе, на мой погляд, злачынствам супраць беларускага народа. Новая інфармацыя, пакуль неправераная: закрываюць гарадскія ліцэі без інтэрнатаў», — напісаў Яўгеній Лівянт.