Візажыстку Вольгу Томіну асудзілі да 2 гадоў калоніі
На інстаграм палітзняволенай візажысткі былі падпісаныя больш за паўмільёна чалавек
Справу палітзняволай Вольгі Томінай разглядала суддзя Юлія Шут.
Вядомую беларускую візажыстку Вольгу Томіну затрымалі 9 сакавіка па крымінальнай справе паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). «Пакаяльнае відэа» з ёй неўзабаве з’явілася на праўладных тэлеграм-каналах. Вольга казала, што хадзіла на мітынгі дзеля праўды, бо ёй было крыўдна, што збіваюць людзей.
У Вольгі Томінай — трое дзяцей. Яе затрымалі на падставе даносаў