Віталь Гуркоў стаў чэмпіёнам свету па муай-тай
Толькі што скончыўся фінальны бой за званне чэмпіёна свету па муай-тай у катэгорыі да 75 кілаграм.
Віталь Гуркоў перамог Экапана Самбаансаба з Тайланда, які не саступаў у баях ужо 4 гады запар.
Віншуем нашага «Народнага чэмпіёна»!
Гэтая перамога адметная яшчэ і тым, што некаторы час паездка Гуркова ў Швецыю была пад пытаннем — у зборнай нібыта не маглі знайсці грошы.
У адказ на гэта грамадскасць за адзін дзень сабрала неабходную суму ў некалькі тысяч еўра, а за Гурковым замацавалася мянушка «Народны чэмпіён».
Гэты чэмпіянат складваецца для беларусаў надзвычай удала: сёння ўжо перамаглі Віталь Гуркоў і Алена Ляшкевіч.
Але неўзабаве адбудуцца яшчэ чатыры фіналы, дзе будуць біцца беларускія хлопцы: Дзяніс Ганчаронак, Зміцер Валент, Андрэй Герасімчук і Анатоль Ванакаў
Паводле "Нашай Нівы"