Вінцук Вячорка — таксама невыязны
У ноч на 22 сакавіка з цягніка на Варшаву быў зняты вядомы беларускі палітык і грамадскі дзеяч, былы старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка. Ён па прыватных справах “на
перакладных (бо так танней) накіроўваўся ў Прагу, дзе праходзіць стажыроўку ягоны сын.
Ехаў Вінцук Вячорка разам з чатырнаццацігадовай дачкой, але гэтыя абставіны не перашкодзілі памежнікам сярод ночы развярнуць палітыка і ягоную дачку. Падрабязнасці пра абставіны адбытага Вінцук
Вячорка распавёў “Новаму часу:

— Папярэдне 13 сакавіка я звярнуўся ў Аддзел грамадзянства і міграцыі Савецкага раёна Мінска, каб мне сказалі, ёсць я ў іх базах нядобранадзейных ці не. Яны паглядзелі і сказалі, што
няма. Я папрасіў даведку, хоць яны і не надта хацелі мне яе даваць, але паводле закона я без усялякай матывацыі маю права такую даведку хацець. Мне яе выдала маёр Іна Арэх. Прычым, у яе на сцяне
вісіць падзячны ліст камандзіра ўнутраных войскаў. Яна сказала, што гэтую даведку мы вам дамо, але яна, маўляў, мае сілу толькі ў межах нашага кабінета, таму што вы выйдзеце, а па дарозе да мяжы
невядома што здарыцца. Але даведку я маю.
І вось у Брэсце ў тры гадзіны ночы ў вагон заходзіць маёр, які назваўся начальнікам змены і, выбачаючыся, сказаў, што не можа мяне выпусціць за межы Беларусі. Я пытаюся: чаму? Ці ёсць я ў спісе? У
мяне вось ёсць доказ, што мяне ў спісе няма, а вы павінны кіравацца спісам і толькі спісам. Ён кажа: у мяне ўнутраная інструкцыя. Гэта ён паўтарыў тры разы. Таксама незлічоную колькасць разоў ён
сказаў: “Вы ж самі ўсё разумееце, на што я ўпарта адказваў, што не разумею, бо я сыходжу з таго, што ў нас, як тут кажуць, прававая дзяржава, таму я патрабую выканання закону і
права. Ён быў вельмі ветлівы, сам асабіста завёў нас да дзяжурнага па вакзалу, каб кампенсавалі столькі грошай, колькі магчыма, са страчанага білету да Варшавы. Далейшае падарожжа ўжо не было ніяк
кампенсавана.
Выснова такая: калі я не памыляюся, то я першы, хто спачатку атрымаў даведку, а потым не быў прапушчаны праз мяжу. З гэтага вынікае, што тут і блізка не стаяў ніякі закон; тыя, хто прыдумаў гэты
палітычны “чорны спіс, нават не паклапаціліся забяспечыць нейкую законную працэдуру. Яны постфактум выдумляюць нейкую лухту, дарэчы, яны падстаўляюць і міліцыю, і памежныя войскі,
і армію, калі людзі ідуць у ваенкаматы, а там шырока расплюшчваюць вочы. Я не ведаю, што будзе прыдумана ў маім выпадку. Калі прыеду, то схаджу пацікаўлюся.