Уначы 31 ліпеня можна будзе назіраць рэдкую з'яву — "блакітную поўню"

У папярэдні раз гэтая з'ява адбывалася ў 2012 годзе, а ў наступны раз будзе толькі ў 2018 годзе.



330.jpg

Свой колер спадарожнік Зямлі не змяняе. З'яву назвалі так з-за яе рэдкасці. Пад тэрмінам «блакітная поўня» навукоўцы разумеюць другую поўню за месяц. Звычайна на працягу года адбываецца дванаццаць поўняў — па адной за месяц. Аднак раз у 2,7 года ўзнікае трынаццатая поўня — рэдкая «блакітная». Пры гэтым не заўсёды яе можна ўбачыць паўсюдна.

У англійскай мове фраза «Once in a blue moon» з'яўляецца ідыёмай і ўжываецца ў значэнні «так рэдка, што і не ўзгадаю калі».

Дадатковую поўню 31 ліпеня могуць назіраць усе зямляне, а наступную — 31 студзеня 2018 г. — убачаць толькі жыхары гадзінных паясоў бліжэй да Захаду.

Паводле National Geographic