Уладзіслаў Кавалёў расстраляны

Пра гэта сваякі даведаліся раніцай 17 сакавіка. Поштай яны атрымалі паведамленне аб тым, што прысуд выкананы.

Магчыма, Кавалёў быў расстраляны ў той самы дзень, калі пра гэта паведаміла дзяржаўнае тэлебачанне. Бо на наступную раніцу адвакату Станіславу Абразею паведамілі, што Кавалёва этапавалі з СІЗА КДБ, дзе ён знаходзіўся ўвесь час.

Маці і сястра Кавалёва сустрэліся з ім 11 сакавіка ў СІЗА, 13-го стала вядома, што яго не памілавалі.

Варта нагадаць, што на разглядзе ў камітэце ААН па правам чалавека знаходзіцца скарга якую накіравалі сваякі Кавалёва. Камітэт прасіў беларускія ўлады не выконваць смяротны прысуд пакуль яна не будзе разгледжаная. Праваабаронца Людміла Гразнова лічыць, што гэта можа выклікаць чарговы скандал.
"Я лічу, што гэта можа выклікаць чарговы скандал. Расстрэлы, якія праходзяць, пакуль камітэт разглядае скаргу, адбываюцца спецыяльна, каб справакаваць канфлікт. Вось толькі каму гэта трэба?" — гаворыць Гразнова.
Таксама адвакат Кавалёва некалькі дзён таму накіраваў у Вярхоўны суд наглядную скаргу.

Еўрарадыё