Улады Беларусі прыпынілі працу офіса вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека
Пра гэта заявіла сама вярхоўны камісар Мішэль Бачэлет, паведамляе DW.

Паводле яе слоў, гэта было «акно супрацоўніцтва», якога больш няма. Яна таксама сказала, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае пагаршацца.
Мішэль Бачэлет прыступіла да выканання сваіх функцый у якасці Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека 1 верасня 2018 года. Упраўленне Вярхоўнага камісара па правах чалавека было заснаванае ў 1993 годзе, і спадарыня Бачэлет з'яўляецца сёмым Вярхоўным камісарам.
Спадарыня Бачэлет двойчы абіралася на пост прэзідэнта Чылі (у 2006-2010 гадах і ў 2014-2018 гадах). Яна стала першай жанчынай-прэзідэнтам Чылі. Мішэль Бачэлет займала пасаду міністра аховы здароўя (2000-2002 гг.), а таксама была першай жанчынай-міністрам абароны (2002-2004 гг.) у гісторыі Чылі і Лацінскай Амерыкі.
Падчас дыктатуры Піначэта Мішэль Бачэлет сама трапіла ў турму і падверглася катаванням.