Украінскі МУС: журналістаў у Славянску не было...

Праваахоўнікі не выявілі сведак, якія пацвярджаюць факты выкрадання журналістаў у Славянску, таксама няма і звестак аб знаходжанні дадзеных журналістаў у горадзе. Пра гэта гаворыцца ў заяве МУС Украіны, — паведамляе "Украінская праўда".



mus.jpg

"20 і 21 красавіка ў СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што ў Славянску прыхільнікі так званай Данецкай народнай рэспублікі выкралі пецярых журналістаў: украінскіх рэпарцёраў Ірму Крат і Сяргея Лефтэра, італьянскіх — Поля Гаго і Кассима Аттанасиіа, а таксама іх беларускага калегу Дзмітрыя Галко. Розныя крыніцы паведамляюць, што ў выкрадзеных адабралі грошы, дакументы, фотатэхніку і сілай утрымліваюць іх у палоне", — адзначылі ў МУС.
 

"У цяперашні час праваахоўнікі не выявілі сведак, якія пацвярджаюць факты выкрадання, таксама няма і звестак аб знаходжанні дадзеных журналістаў у Славянску. Заяў аб здзяйсненні гэтых крымінальных правапарушэнняў у міліцыю не паступала", — заявілі ў міністэрстве.
 

Інфармацыя аб фактах выкрадання ўнесена ў журнал адзінага ўліку зваротаў і заяў грамадзян ГУМУС Украіны ў Данецкай вобласці. Праводзіцца праверка.
 

Разам з тым стала вядома, што па факце знікнення Ірмы Крат ва ўпраўленне МУС у г. Гадзяч Палтаўскай вобласці была пададзена адпаведная заява, якая была ўнесена ў ЕРДР.