Учора ў Беларусі з'явіліся два новыя палітвязні
Па стане на 12 сакавіка ў нашай краіне прызнаныя палітзняволенымі 279 чалавек.
Беларускія праваабаронцы 11 сакавіка прызналі палітзняволенымі наступных асоб, пазбаўленых волі за абразу прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі) і знявагу дзяржаўных сімвалаў:
Аляксандра Кулагу — асуджаны прысудам суда Брагінскага р-на на два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанове адкрытага тыпу па ч.1 арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»), накіраваны для адбыцця пакарання;
Уладзіміра Чыжэўскага — асуджаны прысудам суда Астравецкага р-на на адзін год і тры месяцы пазбаўлення волі па ч.1 арт. 368 («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь») і арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»).
Спіс прызнаных праваабаронцамі палітвязняў з адрасамі глядзіце тут.
У сваю чаргу, ініцыятыва dissidentby па стане на 12 сакавіка называе 444 зняволеных па палітычных матывах.