У Вілейцы пройдзе сустрэча да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін

У Вілейцы ў сераду, 23 красавіка, у выставачнай зале імя Сілівановіча адбудзецца сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясцін.



get_img107.jpg

Касцёл у Касцяневічах уваходзіць у дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Фота з сайта ekskursii.by

Прымуць у ёй удзел прадстаўнікі краязнаўчага музея і Вілейскай суполкі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Запрашаюць усіх жадаючых.

Пачатак сустрэчы а 16 гадзіне, паведаміла паведаміла навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея Надзея Аўдзей.

Дарэчы, на тэрыторыі Вілейскага раёна ёсць 25 аб’ектаў, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

www.rh.by