У Мінску з'явіўся праект "Спакойнае святло", які паўторна выкарыстоўвае пластыкавыя бутэлькі
Праект мае на мэце засяродзіць увагу гараджан на тым, як хутка звычайная і звыклася ўпакоўка ператвараецца ў смецце, а таксама падштурхнуць мінчан да шматразовага выкарыстання ўпакоўкі.
Ініцыятары праекту заклікаюць усіх дапамагчы ім пластыкам: прынесці ў "пункты збору" белыя бутэлькі з-пад кефіру і йогурта, бляшанкі з-пад кавы і іншых сыпучых рэчываў, а таксама пластыкавыя "яйкі" ад кіндэр-сюрпрызаў.
Пункты збору:
- бак "ДК" (вул. Талбухіна, 3)
- кафэ Buffet (вул. Сурганава, 46)
- Цэнтр экалагічных рашэнняў (пр-т Машэрава, 9, кб. 111)
- Галерэч "Ў" (пр-т Незалежнасці, 37А, прастора паміж кніжнай і сувенірнай крамамі)
У гэтыя выхадныя арганізоўваюцца спецыяльныя майстар-класы для дарослых ідзетак па вырабу забаўных "цацак".
Акрамя гэтага ініцыятары прапаноўваюць упрыгожыць ваш офіс ці вечарыну сваімі незвычайнымі свяцільнікамі. Дарэчы, некалькі вечарын аформленых такім чынам ужо прайшлі ў бары "ДК".
У планах праекту ўпрыгожыць якое-небудзь дрэва ў горадзе да Новага Году светлячкамі.
Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна даведацца ў суполках сацыяльных сетак Facebook i Вконтакте.