У Мінску за абмен валюты не ў банку затрыманыя чатыры асобы, у тым ліку 16-гадовы

У Мінску 21 снежня затрыманыя чацвёра валютчыкаў, паведамілі ў МУС Беларусі.



valyutczyk.jpg

Так, у 14.30 каля дома №101 па вуліцы Прытыцкага супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Мінскага РУУС за парушэнне парадку правядзення валютных аперацый затрымалі двух мінчукоў — 1983 і 1989 гадоў нараджэння. У мужчын было канфіскавана Br19,6 млн і $950.
У 15.00 непадалёк ад вёскі Баравая Мінскага раёна на тэрыторыі ТРЦ «Экспабел» супрацоўнікі АБЭЗ РУУС за парушэнне парадку правядзення валютных аперацый затрымалі яшчэ дваіх мужчын — мінчукоў 1962 і 1998 гадоў нараджэння, у якіх канфіскавана Br10,8 млн і $ 315.
БелТА