У Мінск прыедуць Уладзімір Пуцін і Нурсултан Назарбаеў

Яны возьмуць удзел у паседжанні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў, якое адбудзецца 29 красавіка.



972416054ria715.jpg

Фота — ria.ru

Мерапрыемства пройдзе пад старшынствам Аляксандра Лукашэнкі, інфармуеБЕЛТА. Гаворка пойдзе найперш пра разгляд работы над праектам Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

Акрамя таго, запланаваныя двухбаковыя сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтамі Расіі і Казахстана. Верагодна, падчас іх будзе абмяркоўвацца і сітуацыя ва Украіне.  

euroradio.fm