У Гродне праходзіць выстава "Вывучаем Амерыку з дапамогай коміксаў"

Часовы павераны па справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд прывёз у Гродна 99 кніг з коміксамі, у якіх увесь перыяд развіцця комікс-культуры ЗША.



get_img129.jpg

Выстава стартавала 29 кастрычніка. Экспазіцыя знаходзіцца ў філіяле бібліятэкі імя Я. Карскага на вуліцы Ажэшкі. Тут прадстаўлены першы комікс "The Yellow Kid", які быў намаляваны ў 1894 годзе.

 

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=343&ImageId=43435

Сярод іншых, на выставе таксама прысутнічае гістарычны сур'ёзны комікс "The Сomplete Мaus". Яго напісаў сын чалавека, які перажыў халакост. Гэтая кніга стала лаўрэатам Пулітцэраўскай літаратурнай прэміі.

 

Выстава «Вывучаем Амерыку з дапамогай коміксаў» з лютага мінулага года ездзіць па краіне. У Гродне яна прабудзе да 2 снежня, — паведамляе "Вячэрні Гродна".

 

 

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=343&ImageId=43436

www.t-styl.info