Габрэйская лазня над Гараднічанкай

Наведванне лазні ў даўнія часы належала да адной з галоўных прафілактычных мер падтрымлівання санітарна-гігіенічных норм у горадзе. У перыяд Новага часу гарадзенскія лазні будаваліся на беразе Нёмана ці Гараднічанкі.



415902_original.jpg

У XVIII ст. пісьмовыя крыніцы згадваюць аб існаванні ў габрэйскім квартале над Гараднічанкай "дома лазебнага жыдоўскага".

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=356&ImageId=43451

Цагляны будынак лазні Г-падобнай формы паказаны на плане Гародні 1753 г.

Лазня знаходзілася над самым берагам Гараднічанкі.

З габрэйскага квартала сюды можна было патрапіць па драўлянай лесвіцы.

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=388&ImageId=43452

Гэты ж будынак на мапе 1831 г.

Што сталася з лазняй у другой палове ХІХ ст., і ці працягваў існаваць гэты будынак у пачатку ХХ ст. — невядома.

Зусім нядаўна бурлівыя воды Гараднічанкі вымылі цагляныя падмуркі гэтай старажытнай пабудовы.

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=342&ImageId=43449

get_img?ImageWidth=514&ImageHeight=342&ImageId=43456

Цэгла 18 ст.

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=342&ImageId=43450

Ля цаглянай кладкі захаваліся нават драўляныя часткі будынка.

get_img?ImageWidth=514&ImageHeight=342&ImageId=43454

Від на падмуркі лазні 18 ст.

get_img?ImageWidth=514&ImageHeight=342&ImageId=43455

Прыкладна з гэтага ракурса ў 1860-я гг. Напалеон Орда зрабіў свой малюнак, на пярэднім плане якога паказаны будынак лазні.

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=382&ImageId=43453

Як вядома, Орда маляваў знакавыя аб'екты гарадскога пейзажу.

Той факт, што мастак вырашыў намаляваць габрэйскую лазню, наводзіць на думку, што лазня магла быць міквай — лазняй для рытуальнага амывання.

supron-licvin.livejournal.com