У Гаагскім трыбунале адкрыта папярэдняе расследаванне злачынстваў рэжыму Януковіча
Пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Фату Бенсуда адкрыла папярэдняе расследаванне па заяве Украіны аб злачынствах, учыненых пры рэжыме Віктара Януковіча.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у пятніцу на афіцыйным сайце суда, паведамляе Украінская праўда.
Як вядома, урад Украіны падаў заяву ў адпаведнасці з Рымскім статутам, які прызнае юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) у дачыненні да злачынстваў, учыненых на тэрыторыі Украіны з 21 лістапада 2013 па 22 лютага 2014 года.
Пракурор МКС вырашыла адкрыць папярэдняе расследаванне сітуацыі ва Украіне для таго, каб усталяваць, ці ёсць падставы для пачатку поўнага расследавання.