У Фарным касцёле з’явіліся мошчы святога Яна Паўла ІІ і яго скульптура
27 красавіка Папа Францішак абвясціў святымі двух значных пантыфікаў ХХ стагоддзя — Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ. У гарадзенскай катэдры з гэтай нагоды з’явілася фігура Яна Паўла, а ў адным з алтароў былі змешчаны яго мошчы.
Скульптура з гіпсу ўсталяваная ў адной з нішаў правага нефу, яе можна лёгка не заўважыць з-за белага колеру.
Скульптар Васіль Мартынчук