У Дзень дэсантніка ў Гомелі асушаць фантаны

Чарговае мерапрыемства, накіраванае на прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, чакае гамяльчан у бліжэйшыя выхадныя. Акурат на свята паветрана-дэсантных войскаў гарадскімі ўладамі аб'яўлены дзень цвярозасці. Не абыдзецца і без традыцыйнага адключэння фантанаў.



daydesant.jpg

Продаж алкаголю, за выключэннем рознічнага гандлю ў аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў, на тэрыторыі Гомеля будзе абмежаваная з 8:00 2 жніўня да 8:00 3 жніўня, паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама.
Акрамя гэтага, як распавялі ў УУС, вырашана адключыць фантаны. Прычым не на прафілактычныя працы, як у мінулыя гады, а «у сувязі з магчымымі фактамі псавання маёмасці, траўматызму, выводзін з ладу складанай сістэмы функцыянавання».
Нягледзячы на тое што леташняя свята дэсантнікаў абыйшоўся без асаблівых здарэнняў, асабісты склад палка патрульна-паставой службы на ўсялякі выпадак пераводзіцца ва ўзмоцнены рэжым працы, дапоўнілі ва УУС.

gomelnews.onliner.by